ТЭГЕРАН. Некалькі тысячаў іранцаў, у асноўным жанчынаў, сёньня віталі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Шырын Эбадзі, якая вярнулася ў Тэгеран з Парыжу. Адразу па прыбыцьці, Эбадзі заклікала да вызваленьня іранскіх палітычных вязьняў. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі сёньня вітаў уганараваньне сваёй суайчыньніцы. Гэта адбылося праз чатыры дні пасьля ўзнагароды. Хатамі заявіў, што Нобэлеўскай прэмія сама ў сабе ня вельмі важная, а ляўрэатака мусіць перадусім клапаціцца пра інтарэсы сваёй дзяржавы.