ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраільскае камандаваньне загадала выдаліць з Заходняга берагу Ярдану 15 палестынцаў, якія абвінавачваюцца ў датычнасьці да арганізацыі тэрарэстычных замахаў.
Сябра палестынскага кіраўніцтва Саэб Эрэкат заклікаў міжнародную супольнасьць зганіць дзеяньняі Ізраілю.
У гэты час у Паласе Газа ізраільскае войска ладзіць чарговую апэрацыю ў лягэры ўцекачоў Рафах. Паведамляецца, што раніцай у лягэр увайшлі ня менш за 40 адзінак ізраільскай баявой тэхнікі.
Тэль-Авіў заяўляе, што мэтай апэрацыі ёсьць зьнішчэньне тунэляў, праз якія палестынскія ваяўнікі атрымліваюць зброю з Эгіпту.