[ 15:42 ]  У Азэрбайджане заўтра адбудуцца прэзыдэнцкія выбары

БАКУ. У Азэрбайджане афіцыйна скончылася перадвыбарчая кампанія. Заўтра там адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. “Зьмена палітычнага курсу Азэрбайджану можа прывесьць да катастрофы”, - заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ільхам Аліеў – сын цяперашняга кіраўніка дзяржавы Гейдара Аліева. Прамаўляючы ў Баку, Аліеў-малодшы заявіў, што цалкам падязляе палітычныя прынцыпы свайго бацькі. Азэрбайджанская апазыцыя і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць Ільхама Аліева і ягоных прыхільнікаў у парушэньні дэмакратычных нормаў у часе перадвыбарчай кампаніі і ў намеры фальсыфікаваць вынікі заўтрашніх прэзыдэнцкіх выбараў. Акрамя Аліева-малодшага, за пасаду прэзыдэнта Азэйбарджану змагаюцца апазыцыйныя лідэры – Іса Гамбар і Эцібар Мамедаў.