[ 17:15 ]  Грамадзяне Ўкраіны асуджаныя ў Іраку за кантрабанду

БАГДАД. Двое грамадзянаў Украіны асуджаныя сёньня да 7 гадоў турмы і вялікага грашовага штрафу за спробу незаконнага вывазу з Іраку значнай колькасьці дызельнага паліва. Памер штрафу – 2 мільёнаў 400 тысячаў даляраў ЗША для кожнага з асуджаных. Прадстаўнік амэрыкана-брытанскай адміністрацыі ў Іраку заявіў, што гэты вырак павінен паказаць кантрабандыстам, што добрыя часы для іх ў Іраку скончыліся.