ТЭГЕРАН. Прадстаўнік Ірану ў Міжнародным агенцтве ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заявіў, што Тэгеран гатовы пашырыць супрацоўніцтва з МАГАТЭ.
Алі Акбар Салехі ў інтэрвію газэце “Іран” заявіў, што ў наступным тыдні ў краіну прыедзе чарговая група экспэртаў агенцтва.
Салехі адкінуў абвінавачаньні кіраўніка МАГАТЭ Махамэда Эль-Брадэя ў тым, што Іран адмыслова заяцгвае перамовы ў справе ў рэгуляваньня сытуацыі вакол сваёй ядзернай праграмы.
Эль-Барадэй наведае Іран у Чацьвер.
Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі запатрабавала, каб Тэгеран да 31 кастрычніка прадставіў усе доказы на карысьць таго, што ягоная атамная праграма мае мірны характар.