[ 16:21 ]  Пакуль няма рашэнья ў справе колькасьці турэцкіх жаўнераў у Іраку

АНКАРА. Прадстаўнік турэцкага вайсковага камандаваньня генерал Мэцін Яльчын заявіў, што ягоная краіна пакуль не вызначылася што да колькасьці турэцкіх жаўнераў, якія будуць накіраваныя ў суседні Ірак. (Яльчын) “Мы накіруем у Ірак адмыслоўцаў, якія зьбяруць там інфармацыю і вызначаць, колькі і якіх жаўнераў трэба будзе туды накіраваць. Мэдыі паведамляюць, што турэцкіх жаўнераў у Іраку будзе ад 3 да 30 тысячаў. Гэта ня праўда. Пра колькасьць нашых міратворчых сілаў казаць яшчэ вельмі рана”. Турэцкі ўрад заяўляе, што акрамя гэтага перамовы з Вашынгтонам што да колькасьці жаўнераў і магчымых мейсцаў іхнай дысьлякацыі патрабуюць часу. У мінулым тыдні парлямант Турэччыны ўхваліў рашэньне ўраду, паводле якога турэцкае войска цягам аднаго году будзе браць удзел у стабілізацыйнай місыі ў Іраку. Між тым часовая Кіруючая Рада Іраку паўторна выказалася супраць турэцкай вайсковай прысутнасьці ў сваёй краіне, а ЗША, наадварот, падтрымалі гэтую ідэю.