ДАЛАС. У амэрыканскім Даласе пасьпяхова прайшла апэрацыя па разьдзяленьні двух двухгадовых сіямскіх блізьнятаў – Махамада і Ахмэда з Эгіпту, якія зрасьліся галовамі. Апэрацыя доўжылася 27 гадзінаў. Прэсавы сакратар шпіталю сказаў, што апэрацыя прайшла так, як і плянавалася, але пакуль нельга сказаць, што хлопчыкі ўжо знаходзяяца ў бясьпецы. Іх будуць штучна ўтрымліваць у коме яшчэ некалькі дзён, а потым блізьнятаў чакаюць некалькі апэрацыяў.