[ 17:15 ]  У Афганістане з турмы ўцяклі палонныя талібы

КАНДАГАР. АФГАНІСТАН. У горадзе Кандагар на поўдні Афганістану зь вязьніцы ўцякла група палонных талібаў. Ахова паведаміла, што схавацца змаглі прыкладна 30 талібаў. Мясцовыя ўлады ўчора ўвечары пацьвердзілі факт уцёкаў, але заявілі, што ім невядомая дакладная колькасьць уцекачоў. Разам у турме на ўскрайку Кандагару ўтрымвалася амаль 60 чалавек.