[ 17:13 ]  Сырыя выкарыстае права на самаабарону

ДАМАСК. Сырыя заявіла сёньня, што выкарыстае сваё права на самаабарону, калі Ізраіль зноў ударыць па яе тэрыторыі. Мінулай нядзеляй ізраільская авіяцыя збамбавала лягер палестынскіх экстрэмістаў недалёка ад Дамаску. Улады Сырыі адмаўляюць наяўнасьць такіх лягераў у краіне. Ізраільскае міністэрства замежных справаў заявіла сёньня, што Ізраіль лічыць законнымі сілавыя акцыі супраць дзяржаваў, якія хаваюць тэрарыстаў, што рыхтуюць напады на мірных жыхароў. Ізраільскія ўлады называюць удар па сырыйскай тэрыторыі акцыяй адплаты за нядаўні тэракт у Хайфе, ахвярамі якога сталі 20 чалавек.