[ 04:55 ]  ЗША ўзмацняюць санкцыі супраць Кубы

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аб’явіў пра ўзмацненьне санкцыяў супраць Кубы. У прыватнасьці ўводзяцца сур’ёзныя абмежаваньні на паездкі амэрыканцаў у гэтую краіну. Паводле Буша, узмацненьне санкцыяў выкліканае апошняй хваляй рэпрэсыяў кубінскіх уладаў супраць дэсыдэнтаў.