ГАЗА. У палестынскім лягеры ўцекачоў у паласе Газа сёньня адбылася лютая сутычка паміж ізраільскімі вайскоўцамі і палестынцамі. Ізраільскія войскі пры падтрымцы танкаў увайшлі на тэрыторыю лягеру, каб зьнішчыць падземныя тунэлі, па якіх сакрэтна перапраўляецца з Эгіпту зброя для экстрэмістаў. У выніку страляніны загінулі найменей 6 палестынцаў, 35 параненыя. Паранены таксама і ізраільскі жаўнер.