[ 06:06 ]  Ня будзе вайсковых манэўраў каля ўзьбярэжжа выспы Крыт

АНКАРА. Турэччына і Грэцыя дамовіліся адмяніць асобныя вайсковыя манэўры, што былі заплянаваныя каля ўзьбярэжжа падзеленай выспы Крыт. Такое пагадненьне было дасягнутае пасьля перамоваў міністраў замежных справаў абедзьвух краінаў. Грэцыя і Турэччына штогод ладзяць манэўры з удзелам вайскоўцай грэцкай і турэцкай часткі Крыту.