РАМАЛА. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Палестынскі парлямэнт сёньня адклаў галасаваньне адносна складу новага ўраду, бо парлямэнтары не змаглі прыйсьці да згоды. У нядзелю кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат абвесьціў аб стварэньні надзвычайнага ўраду з 8 чалавек, які можа знаходзіцца ва ўладзе месяц – да зацьверджаньня яго парлямэнтам. Аднак, прэм’ер-міністар Аўтаноміі Ахмэд Курэй вырашыў прасіць парлямэнцкай ухвалы ўжо сёньня. Галасаваньне адкладзенае на няпэўны тэрмін.