[ 05:57 ]  У Басры зь мінамётаў абстраляныя брытанцы

БАГДАД. У паўдзённа-ірацкім горадзе Басра, зь мінамётаў абстраляная штаб-кватэра брытанскага войска ў Іраку. Ніхто не пацярпеў. Паведамляецца, што стралялі, хутчэй за ўсё, прыхільнікі Садама Хусэйна. А на поўначы Іраку, у горадзе Кіркук ў сераду ўвечары быў забіты мяйсцовы паліцыянт, а яшчэ адзін паранены. Блёк-пост, на якім яны знаходзіліся, быў абстараляны з гранатамётаў. У Багдадзе працягваюцца акцыі пратэсту ірацкіх шыітаў, якія патрабуюць вызваленья свайго духоўнага лідэра шэйха Хазраджы. Амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі яго за незаконнае захоўваньне зброі і заклікі ваяваць супраць ЗША. Між тым, прадстаўнікі кіруючай рады Іраку праводязць сёньня перамовы з прадстаўнікамі цывільнай амэрыкана-брытанскай адміністрацыі. Ірацкія лідэры выступаюць сцпраць прысутнасьці турэцкага войска ў Іраку, а ЗША падтрымліваюць гэтую ініцыятыву. Найбольш актыўна супраць турэцкай прысутнасьці выступаюць міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары ды іншыя сябры Рады курцкага паходжаньня.