[ 17:44 ]  Кіруючая Рада Іраку супраць прысутнасьці турэцкіх войскаў

БАГДАД. Кіруючая рада Іраку ня згодная з дысьлякацыяй турэцкага кантынгенту на ірацкай тэрыторыі. Кіраўнік Рады Іяд Алаўі заявіў, што пытаньне павінна быць абмеркаванае ў Багдадзе з кіраўніком амэрыкана-брытанскай адміністрацыі Полам Брэмэрам. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр выказаў спадзяваньне, што супярэчнасьці будуць урэгуляваныя: Мы вітаем рашэньне Турэччыны накіраваць вайсковы кантынгент у Ірак. Злучаныя Штаты мяркуюць, што турэцкія войскі зробяць значны ўнёсак ва ўсталяваньне стабільнасьці ў Іраку. Мы вядзем кансультацыі з Анкарой адносна дэталяў прысутнасьці ў краіне турэцкіх войскаў. Заявіў прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр.