[ 17:17 ]  Ізраіль адрынуў прапанову Ахмэда Курэя

РАМАЛА. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй распачаў свой першы працоўны дзень з прапановы Ізраілю падпісаць замірэньне, якое ізраільскія ўлады імгненна адрынулі. Замірэньне, паводле Курэя, дало б яму магчымасьць зрабіць захады да разрадкі напружанасьці. Аднак, міністар працы Ізраілю Зэвулун Орлев заявіў, што спачатку новыя палестынскія ўлады павінны даказаць сур’ёзнасьць намераў у барацьбе з тэрарызмам.