[ 17:08 ]  Інспэктары МАГАТЭ ўжо ў Іране

ТЭГЭРАН. Іран падасьць Міжнароднаму агенцтву ў атамнай энэргіі сьпіс матар’ялаў, вывезеных з-за мяжы дзеля атрыманьня ўзбагачонага ўрану, і пакажа, дзе знаходзяцца гэтыя матар’ялы. Пра гэта паведаміў сёньня прадстаўнік Ірану ў МАГАТЭ Алі Акбар Салехі. Паводле яго, матар’ялы былі закупленыя праз пасярэднікаў, таму Тэгэран ня мае ўяўленьня пра іх паходжаньне. Інспэктары МАГАТЭ ўжо знаходзяцца ў Іране. Агенцтва патрабуе ад Тэгэрану да 31 кастрычніка падаць доказы таго, што ён не прадукуе ядзерную зброю. У іншым выпадку пытаньне будзе перададзенае на разгляд Рады Бясьпекі ААН.