БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва НАТО пагадзілася пашырыць маштаб міратворчых апэрацыяў у Афганістане і разьмясьціць войскі па-за межамі Кабулу. Паводле паведамленьняў заходніх інфармацыйных агенцтваў са спасылкаю на дыпляматаў у Брусэлі, на першым этапе 450 нямецкіх міратворцаў будуць накіраваныя на поўнач Афганістану – ў правінцыю Кундуз. Пакуль што ўвесь кантынгент міжнародных міратворчых сілаў – звыш 5 тысячаў чалавек – сканцэнтраваны ў Кабуле. Пляны НАТО павінна зацьвердзіць Рада Бясьпекі ААН.