БАГДАД. Амэрыканскія ўлады скончылі аднаразовыя выплаты ў памеры 40 даляраў ЗША дзеля больш чым 320 тысячаў былых ірацкіх жаўнераў, якія засталіся без працы пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна.
Рашэньне пра выплату грошай было ўхваленае цывільнай адміністрацыяй кааліцыі сёлета ў траўні, а ўчора скончыўся тэрмін выплатаў.
Паводле прадстаўнікоў кааліцыі, шмат з тых ірацкіх васкоўцаў, што бралі ўдзел у апошніх акцыях пратэсту ў Багдадзе, папросту не патрапілі ў афіцыйны сьпіс асобаў, якія мусілі атрымаць грошы.
Сутыкненьні паміж жаўнерамі кааліцыі і ўдзельнікамі акцыяў пратэсту былых вайскоўцаў працягваюцца ў Багдазе і Басры сёньня. А ўчора, у часе сутычак з жаўнерамі ЗША, загінулі двое іракцаў.