[ 04:07 ]  Сырыя зьвярнулася да Рады Бясьпекі ААН з заклікам асудзіць ізраільскі напад

Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў. Сырыя, а таксама краіны Арабскай лігі заклікалі Раду Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў ухваліць рэзалюцыю, якая б асудзіла абстрэл ізраільцамі лягэру каля сталіцы Сірыі гораду Дамаск. Ізраіль заяўляе, што гэта быў трэніровачны лягэр палестынскіх замахоўцаў, а напад ёсьць адказам на самагубчы замах у ізраільскім горадзе Хайфа, у часе якога загінулі 19 чалавек. Арабская Ліга рашуча зганіла ізраільскі напад, назваўшы яго “дзяржаўным тэрарызмам”, ды заклікала Раду Бясьпекі неадкладна зарэагаваць на дзеяньні Тэль-Авіву. Пакуль невядома, калі Рада Бяьпекі будзе галасаваць у справе запрапанаванага Сырыяй праекту рэзалюцыі. У часе тэрміновага паседжаньня Рады, якое адбылося ў нядзелю ўвечары, ізраільскі і сырыйскі амбасадары ў ААН абвінавацілі адзін другога ў эскаляцыі напружанасьці на Блізкім Усходзе. Амбасадар Сырыі назваў ізраільскі напад грубай агрэсіяй, ськіраванай супраць цывільных аб’ектаў. У сваю чаргу амбасадар Ізраілю абвінаваціў Сырыю ў падтрымцы групоўкі Ісьлямскі Джыхад. Менавіта гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за суботні замах у Хайфе. А амбасадар ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ, у часе паседжаньня Рады Бясьпекі заявіў, што Вашынгтон і надалей лічыць, што Сырыя падтрымлівае тэрарыстаў. (Неграпонтэ) “ЗША і ўраl Ізраілю пагадзіліся, што вельмі важна пазьбягаць дзеяньняў, якія маглі б спрычыніцца да далейшага ўзросту напружанасьці на Блізкім Усходзе. ЗША лічаць, што Сырыя ў вайне з тэрарызмам знаходзіцца на неабпаведным баку і мусіць сыніць падтрымку тэрарэстычных груповак”.