[ 21:56 ]  Буш: больш цярплівасьці ў справе Іраку

ВАШЫНГТОН. У штотыднёвым звароце да нацыі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш папрасіў амэрыканцаў быць цярплівымі што да зьменаў у Іраку. Паводле Буша, стварэньне новага ірацкага ўраду гэта складаны працэс. (Буш) Пераход да самакіраваньня гэта складаны працэс, таму што трэба шмат часу, каб пабудаваць давер і адрадзіць надзею пасьля дзесяцігоддзяў перасьледу і страху. Мы робім прагрэс у Іраку, і стрымаем нашае абяцаньне цалкам вярнуць уладу ў краіне іракцам так хутка , як толькі гэта будзе магчыма. Сказаў Дж. Буш.