[ 15:34 ]  Эўрапейскія лідэры абмяркоўваюць праект канстытуцыі

РЫМ. Эўрапейскія лідэры сабраліся ў Рыме, каб абмеркаваць праект Канстытуцыі Эўразьвязу. Ва ўхваленай імі заяве адзначаецца важнасьць працэсу эўрапейскай інтэграцыі і што пашырэньне Эўразьвязу робіць яго болей багатам з-за шматсайнасьці культураў яго сябраў. У заяве падкрэсьліваецца, што забесьпячэньне Зьвязу канстытуцыйным тэкстам павысіць яго эфэктыўнасьць і пасьлядоўнасьць. Тон саміту задаў прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлюсконі:"Я не перабольшваю, калі кажу, што мы сабраліся тут з нагоды падзеі, якая ёсьць па-сапраўднаму гістарычная".Тым часам, недалёка ад месца, дзе праходзіў саміт, адбылося сутэкненьне паліцыі з антыглябалістамі. Гэтым разам паліцыя змагла адціснуць пратэстантаў. Але чакаецца пррыезд значнай колькасьці антыглябалістаў з усёй Італіі заўтра, калі саміт будзе працягнуты. Болей, як 9 тысячаў італьянскіх паліцыянтаў гэтымі днямі патрулююць Рым.