[ 02:27 ]  У Іраку знайшлі бактэрыялягічную зброю

ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамэнт заявіў, што ў Іраку знойдзеная біялягічная зброя -- бактэрыя, якая выклікае батулізам. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр нагадаў, што таксін, атрыманы з падобных бактэрыяў, зьяўляецца зброяй масавага зьнішчэньня. Учора прадстаўнік міністэрства абароны Польшчы паведаміў, што ў Іраку польскія вайскоўцы знайшлі 4 французкія ракеты, вырабленыя сёлета.