[ 18:12 ]  Распрацоўкай канстытуцыі Іраку будзе займацца адмысловы камітэт

НЭДЖЭФ. Брат забітага духоўнага лідара мусульманаў-шыітаў Абдул Азізі Аль-Хакім заявіў, што распрацоўкай новай канстытуцыі краіны будзе займацца адмысловы камітэт. Сябры гэтага камітэту будуць абірацца. Абдул Аль-Хакім зьяўляецца сябрам Кіраўнічай Рады Іраку. Сёньня ён выступіў на цырымоніі ў гонар ягонага брата Аяталы Махамада Бакра аль-Хакіма, які загінуў у выніку выбуху блізу мячэты ў Нэджэфк. Удзел у цырымоніі бралі тысячы мусульманаў-шыітаў. Выбары канстытуцыйнага камітэту запаволяць працэс прыняцьця новай канстытуцыі. Злучаныя Штаты знаходзяцца пад ціскам міжнароднай супольнасьці, якая патрабуе, каб ірацкая канстытуцыя была прынятая як мага хутчэй.