БЭРЛІН. Нямеччына ды Гішпанія па-ранейшаму маюць розныя погляды на праект канстытуцыі Эўразьвязу. Пасьля перамоваў у Бэрліне канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар і прэм’ер-міснітар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар заявілі, што найбольш спрэчным зьяўляецца пытаньне колькасьці галасоў кожнай краіны. Гішпанія настойвае на тым, каб выконвалася дамова зь Ніцы. Згодна з гэтай дамовай Гішпанія і Польшча, насельніцтва якіх дасягнула 40 мільёнаў чалавек, маюць амаль столькі ж галасоў, колькі і Нямеччына ды Францыя. Новы праект рэзалюцыі, які будзе абмяркоўвацца ў суботу на канфэрэнцыі ў Рыме, больш спрыяе краінам зь вялікай колькасьцю насельніцтва.