РАМАЛА. Палестынскія ўлады асудзілі рашэньне ізраільскага кабінэту мінсітраў. Сябра ўраду аўтаноміі Ясэр Абэд Рабо заявіў, што Ізраіль забіў дарожную мапу. Улады Палестыны заклікалі сябраў міжнароднага квартэту пасярэднікаў у вырашэньні блізкаўсходняга крызысу – Злучаныя Штаты. Расею, Эўразьвяз ды ААН прадпрыняць неадкладныя крокі, каб спыніць выкананьне ізраільскага пляну. Сёньня Франця заявіла, што тэрмінова пачне перамовы ў пытаньні сытуацыі на Блізкім Усходзе з квартэтам пасярэднікаў.