ВАШЫНГТОН. У адмысловай справаздачы, якую замовіў Кангрэс ЗША, гаворыцца, што Злучаныя Штаты мусяць радыкальна зьмяніць мэтады прапагандаваньня сваёй палітыкі з-за рэзкага ўзмацненьня анты-амэрыканскіх настрояў у мусульманскім сьвеце.
Экспэрты папярэджваюць, што антыамэрыканскія настроі ў арабскіх і мусульманскіх дзяржавах цяпер маюць асабліва агрэсыўны характар з-за вайны ў Іраку і араба-ізраільскага канфлікту.
“Таму ЗША мусяць зьмяніць мэтады прапагандаваньня амэрыканскіх каштоўнасьцяў”, - гаворыцца ў справаздачы.