[ 17:44 ]  Прадстаўнік Ватыкану: здароў'е Папы значна пагоршылася

МЮНХЭН. Адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў Ватыкану, кардынал Джозэф Ратцынгер, паведаміў у інтэрвію нямецкаму часопісу “Bunte”, што стан здароў’я Папы Яна Паўла другога значна пагоршыўся, ды заклікаў каталікоў ва ўсім сьвеце маліцца за яго. Паводле кардынала, увесь апошні час Папа занадта шмат працаваў ды не прыслухоўваўся да парадаў зьнізіць аб’ём нагрузак. Ян Павал другі мае цяпер 83 гады і церпіць на хваробу Паркінсона.