[ 20:26 ]  Канвэнцыя ААН у барадзебе з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасьцю ўступіла ў сілу

ВЕНА. Канвэнцыя ААН у барадзебе з транснацыянальнай арганізаванаяй злачыннасьцю сёньня цалкам уступіла ў сілу. З гэтай нагоды, прадстаўнік ААН у барадзьбе з наркотыкамі і прафілактыцы злачынстваў Кэмаль Курспахіч заявіў Радыё СВАБОДА: (Курспахіч) Гэтая канвэнцыя практычна ёсьць адказам міжнароднай супольнасьці на глябалізацыю міжнароднай арганізаванай злачыннасьці, бо зарганізаваныя крымінальня групоўкі выкарыстоўваюць глябалізацыю, прагрэс у галіне транспарту і сувязі, каб распрацоўваць новыя тэхналёгіі рабаўніцтва, дывэрсіяў, кантарбанды ды іншых злачынстваў". Канвэнцыю ААН у барадзьбе з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасьцю падпісалі 147 краінаў, а ратыфікавалі - ўжо 48.