Тэлекампанія Аль-Арабія перадала сёньня ў эфір аўдыёзапіс звароту, які прыпісваецца Айману Аз-Завахіры – другой пасьля Ўсамы бін Ладэна асобе ў гіерархіі тэрарыстычнай сеткі “Аль Каеда”. На стужцы прагучаў заклік да пакістанцаў скінуць прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа і стварыць урад, які б адстойваў інтарэсы ісламу і мусульманаў. Незаледжных падцьвержаньняў сапраўднасьці запісу няма.