[ 20:29 ]  Францыя заклікай хутчэй перадаць уладу ў Іраку іракцам

ПАРЫЖ Францыя выступае за тое, каб улада ў Іраку была перададзеная іракцам на працягу некалькіх месяцаў. Пра гэта заявіў сёньня францускі міністар замежных справаў Дамінік Дэ Вільпэн. Ён выказаўся за пашырэньне паўномоцтваў ужо створаных уладных ірацкіх стрыктураў, назваўшы кіруючую Раду Іраку базысам будучага разьвіцьця. Францускі міністар мяркуе, што ААН мусіць адыграць галоўную ролю ў легітымізацыі будучых ўладных істытутаў у Іраку. У пятніцу дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што на працягу 6 месяцаў будзе прынятая новая Канстытуцыя Іраку, якая адкрые шлях да выбараў і фармаваньня новага ўраду ў наступным годзе.