[ 17:15 ]  Маніфэстацыя малдоўскай апазыцыі

КІШЫНЁЎ Апазыцыйная Хрысьціянска-дэмакратыяная партыя правяла сёньня мітынг пратэсту супраць палітыкі партыі камуністаў, якая зараз знаходзіцца ва ўладзе. У акцыі паводле розных ацэнак узялі ўдзел ад 2 да 5 тысячаў чалавек. Лідэр хрысьціянскіх дэмакратаў Юры Рошка заявіў, што з аўторка партыя пачне пікетаваньне абмасады Расеі, патрабуючы ад Масквы тэрміновага вываду войска з Прыднястроўя.