[ 15:00 ]  Атручваньне кіраўніка ўраду Чачні А. Папова

ЧАЧНЯ Кіраўнік ураду Чачні Анатоль Папоў учора быў шпіталізаваны з дыягназам “вострае атручваньне”. Стан яго здароўя застаецца цяжкім. Мякуецца, што Папоў атруціўся ўчора падчас абеду з нагоды адкрыцьця электрастанцыі ў Гудэрмэскім раёне. Са жніўня ў сувязі з зыходам Ахмада Кадырава ў перадвыбарчы адпачынак Анатоль Папоў выканвае абавязкі кіраўніка рэспублікі. Сёньня ж у Чачні ў выніку выбуху фугасу былі параненыя 5 міліцыянераў. Учора каля Грознага у паселішчы Чачэн-аул невядомыя забілі чатырох мясцовых жыхароў.