КЭМП-ДЭВІД. ЗША. Прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Уладзімір Пуцін скончылі сёньня перамовы ў Кэмп-Дэвідзе каля Вашынгтону.
Галоўныя тэмы, якія абмеркавалі прэзыдэнты, гэта сытуацыя ў Іраку і на Блізкім Усходзе, барадзьба з міжнародным тэрарызмам і намаганьні ў спыненьні пашырэньня зброі масавага зьнішчэньня.
У часе прэсавай канфэрэнцыі, гаворачы пра барадзьбу з тэрарызмам, Джордж Буш сказаў:
(Буш) “Расея і ЗША гэта саюзьнікі ў барадзьбе з тэрарызмам. Нашыя народы пацярпелі ад рук тэрарыстаў і нашыя ўрады робяць захады, каб іх спыніць. Нішто не апраўдвае тэрор. З тэрарыстамі трэба змагацца, дзе б яны не пашыралі хаос і разбурэньне, у тым ліку і ў Чачні.
Дзеля вырашэньня гэтага канфлікту неабходна скончыць з тэрорам, паважаць правы чалавека і зрабіць палітычныя захады, якія прывялі б да свабодных і справядлівых выбараў”.
Буш таксама сказаў, што у нацыянальных інтарэсах абедзьвух краінаў – Расеі і ЗША - ўпэўніцца ў тым, што Іран не распрацоўвае зброю масавага зьнішчэнья.
Прэзыдэнт Расеі Уладімір Пуцін заявіў, што нягледжзячы на некаторыя разыходжаньні ў ірацкім пытаньні, ён вельмі задаволены вынікамі перамоваў. Пуцін таксама сказаў, што Расея падзяляе пазыцыю ЗША, каб не дапусьціць разьвіцьця ядзернай праграмы Ірану.
Расейскі прэзыдэнт падкрэсьліў таксама, што ўдзел Расеі ў стабілізацыйных сілах ў Іраку залежыць ад зьместу новай рэзалюцыі ААН ў Ірацкім пытаньні.
Буш і Пуцін заявілі таксама, што разумнай альтэрнатывы пляну блізкаўсходняга рэгуляваньня “дарожная мапа” - няма.