[ 19:11 ]  "Газпрам" абверг інфармацыю пра пастаўкі газу ў Беларусь па цане 50 даляраў за тысячу кубамэтраў

МАСКВА. Расейская кампанія “Газпрам” абвергла інфармацыю пра тое, што ў 2004 годзе прыродны газ у Беларусь будзе пастаўляцца па цане 50 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Гэтую інфармацыю сёньня пашырылі расейскія мэдыі са спасылкай на крыніцу ў кіраўніцтве беларускай кампаніі “Белтрансгаз”. Сёньня ў інтэрвію “БелаПАн” прадстаўнік “Газпраму” Андрэй Чарных заявіў: “Калі “Газпрам” кажа пра 80 даляраў, значыць, ён кажа пра 80 даляраў”. Іншы прадстаўнік “Газпраму” Сяргей Купрыянаў падкрэсьліў, што “казаць пра аб’ёмы і цэны паставак газу ў Беларусь у 2004 годзе дачасна”.