[ 08:11 ]  У Японіі адбыўся магутны землятрус

ТОКІА. На ўзьбярэжжа Японіі абрынулася магутная хваля – цунамі, якая была выкліканая землятрусам , што адбыўся на паўночнай высьпе Хакайда. Моц штуршкоў дасягала 8 балаў згодна са шкалой Рыхтара. Болей за 250 чалавек былі параненыя.Паведамляецца, што адзін зь цягнікоў сышоў з рэйкаў, на адным з нафтапераапрацоўчых камбінатаў адбыўся пажар .