[ 16:12 ]  У Афганістане забіты супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі

КАБУЛ. У Афганістане забіты адзін супрацоўнік афганскай гуманітарнай арганізацыі, а яшчэ адзін цяжка паранены. Іхны аўтамабіль быў абстраляны з засады ў правінцыі Гільмэнд на Захадзе краіны. Пакуль афіцыйна невядома, хто здзейсьніў гэты замах, аднак прадстаўнікі службаў бясьпекі афганскіх недзяржаўных арганізацыяў кажуць, што гэта зрабілі талібы. Ваяўнікі Талібану цягам апошніх месяцаў узмацнілі сваю актыўнасьць ды абвесьцілі, што будуць забіваць супрацоўнікаў гуманітарных місыяў.