ВАТЫКАН. Сёньня Папа Ян Павал другі ня браў удзелу ў генэральнай аўдыенцыі, што адбываецца ў Ватыкане кожную сераду. Замест гэтага, Папа бласлаівў вернікаў праз ватыканскае тэлебачаньне са сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Castel Gandolfo.
Прэсавы сакратар Яна Паўла Другога з гэтай нагоды афіцыйна заявіў, што ўчора ўвечары Папа меў хваробу кішэчніку, анак гэтае захворваньне не сур’ёзнае.
Ян Павал другі мае цяпер 83 гады. Ён церпіць на хваробу Паркінсона, а таскама мае хворую нагу, таму яму цяжка хадзіць.
Сёлета спаўняецца 25 гадоў пантыфікату Яна Паўла Другога.