ВЕНА. Арганізацыя краінаў-экспарцёраў нафты, ці скарочана ОПЭК, заявіла сёньня пра скарачэньне квоты на дабычу нафты на 900 тысячаў барэлей у дзень. Гэтая інфармацыя спрычынілася да падвышэньня коштаў нафты на сусьетных біржах.
Між тым, часовы міністар Іраку ў справах нафты Ібрагім Бахр аль-Улюм заявіў сёньня, што ягоная краіна хоча застацца ў ОПЭК.
Аль-Улюм сказаў, што Ірак патрабуе больш за 2 мільярды даляраў на аднаўленьне сваёй нафтавай прамысловасьці і будзе вітаць замежных інвэстараў, якія б уклалі грошы ў пошук новых радовішчаў нафты ды нафтаперапрацоўчую прамысловасьць.
Паводле міністра, Ірак намагаецца дасягнуць даваеннага ўзроўню дабычы нафты, які складаў 1 мільён 800 тысячаў барэляў у дзень. Цяпер у Іраку штодзённа дабываецца толькі 900 тысячаў барэляў.