[ 15:48 ]  Краіны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падпісалі дакумэнт у справе разьвіцьця гандлю

ПЭКІН. Прэм’ер-міністры Кітаю, Расеі і чатырох цэнтральна-азіяцкіх краінаў дамовіліся сёньня ў кітайскай сталіцы пра ўзмацненьне ўзаемных гандлёвых дачыненьняў. Прэм’ер-міністар Кітаю, Вэн Джыбао сказаў, што лідэры шасьці краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падпісалі дакумэнт у справе доўгатэрміновага разьвіцьця гандлёвых і гаспадарчых кантактаў, у прыватнасьці стварэньня адмысловай зоны свабоднага гандлю паміж гэтымі краінамі. Акрамя Кітаю і Расеі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ў ваходзяць Узбэкістан, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.