[ 15:45 ]  Іраку, магчыма, будзе спыненая трансляцыя арабскіх тэлеканалаў

БАГДАД. Паведамляецца, што Кіруючая Рада Іраку вырашыла спыніць трансляцыю перадачаў тэлеканалаў “Аль-Джазіра” і “Аль-Арабія”. Паводле аднаго з прадстаўнікоў Рады, сябры гэтага кіруючага воргану лічаць, што арабскія каналы, пра якія йдзе гаворка, распальваюць нянавісьць да ЗША і іхных прыхільнікаў у Іраку. Гэтае рашэньне кіруючай Рады мусіць зацьвердзіць цывільны адміністратар Іраку Пол Брэмэр, інакш яно ня будзе дзейнічаць.