[ 08:36 ]  У Пэкіне адбываецца паседжаньне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

ПЭКІН. Прэм’ер-міністры шасьці краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва сёньня ў сталіцы Кітаю абмяркоўвацюь буджэт новага антытэрарыстычнага цэнтру, які, як плянуецца, будзе створаны ва Ўзбэкістане. Прэм’ер-міністры таксама будуць распрацоўваць доўгатэрміновы плян разьвіцья арганізацыі. Афіцыйна Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва , у склад якой уваходзяць Расея, Кітай, Казахстан, Кыргыстан, Таджыкістан і Узбэкістан, пачынае сваю праццу ў лістападзе.