АСТАНА. Сёньня ў сталіцы Казахстану пачынаецца двухдзённая канфэрэнцыя прадстаўнікоў асноўных рэлігійных канфэсіяў. На парадку дня сустрэчы будзе абмеркаваньне пытаньняў арганізацыі дыялёгу паміж прадстаўнікамі мусульманскага сьвету і Захадам. Удзел у канфэрэнцыі бяруць прадстаўнікі 17 рэлігіяў і рэлігійных плыняў, сярод якіх Ватыкан, Праваслаўная Царква, Усясьветная ісьлямская ліга і Рабінат Ізраілю.