[ 16:25 ]  Хатамі: ніхто не забароніць Ірану ўдасканальваць свае тэхналёгіі

ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заклікаў ЗША і Вялікую Брытанію вывесьці свае войскі з Іраку, каб не дапусьціць да яшчэ большага пагаршэньня сытуацыі ў гэтай краіне. Хатамі сказаў пра гэта ў часе ваеннага параду, які адбыўся ў іранскай сталіцы з нагоды 23-й гадавіны пачатку вайны з Іракам. Цягам вайны, якая пачалася ў 1980 годзе і доўжылася 8 гадоў, загінулі сотні тысячаў жаўнераў з абодвух бакоў. Хатамі выказаўся таксама ў справе іранскай ядзернай проаграмы. Паводле словаў іранскага прэзыдэнта, ягоная краіна таксама выступае супраць распаўсюджваньня ядзнернай зброі, аднак, сказаў Хатамі, ніхто ня можа забараніць Ірану ўдасканальваць свае тэхналёгіі.