[ 16:23 ]  Новы габінэт міністраў створаны ў Японіі

ТОКІЁ. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюнтыра Каідзумі абвесьціў сёньня новы склад габінэту міністраў, у якім ён зьмяніў некалькі найбольш важных міністраў, уключаючы кіраўніка міністэрства фінансаў. У сыботу Каідзумі, які з’яўляецца лідэрам кіруючай Лібэральна-дэмакратычнай партыі, быў пераабраны на пасаду прэм’ера на наступныя тры гады. Ён заявіў, што зьбіраецца паскорыць эканамічныя рэформы напряэдадні ўсеагульных выбараў, якія адбудуцца сёлета ў лістападзе.