[ 08:07 ]  Хрысьціянска-Дэмакратычны Саюз перамог сацыял-дэмакратаў у Баварыі

МЮНХЭН. Сацыял-Дэмакратычная партыя Нямеччыны , якой кіруе Канцлер Гэрхард Шродар, прайграла выбары ў Баварыі, самай багатай частцы краіны. У падтрымку сацыял-дэмакратаў выказаліся толькі крыху болей за 19 з паловай удзельнікаў галасаваньня. Гэты найгоршы вынік з часоў Другой усясьветнай вайны. Пераможцам выбараў стаў Хрысьціянска-Дэмакратычны Саюз , якім кіруе прэм’ер-міністар Баварыі Эдмунд Штойбар.