[ 14:20 ]  Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі паблізу ад Багдаду

Багдад. Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі, трынаццаць параненыя ў выніку абстрэлу вязьніцы Абу-Гарыб, якую ахоўваюць амэрыканскія вайсковыя падразьдзяленьні. Тыдзень таму, 16 жніўня, у выніку нападу на гэтую ж вязьніцу былі забітыя 6 і параненыя 59 зьняволеных. Тым часам член Найвышэйшай Рады Іраку, Акіла-аль-Хашымі, якая была цяжка параненая ўчора, застаецца ў шпіталі. Лекары ацэньваюць яе стан як цяжкі, але не крытычны. Гіраўнік Найвышэйшай Рады Ахмад Чалабі абвінаваціў у нападзе на Акілу аль-Хашымі прыхільнікаў Саддама Хусэйна.