АСТАНА. Сёньян ў Казахстане праходзяць выбары ў мяйсцовыя ворганы ўлады.
Прадстаўнікі апазыцыі таксама бяруць удзел у выбарах, аднак, паводле іхных словаў, у часе перадвыбарчай кампаніі былі зафіксаваныя шэраг парушэньняў.
Сёньншянія выбары – апошнія, што адбываюцца паводле старога заканадаўства.
Пасьля шматлікіх скаргаў з боку міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку і АБСЭ, у Казахстане будзе ўхвалены новы закон аб выбарах, які больш адпавядае патрабаваньням Эўрапэйскага Зьвязу.