[ 17:24 ]  Швэцыя разьвіталася з Аннай Лінд

. СТАКГОЛЬМ. У Стакгольме сёньня адбылася жалобная цырымонія разьвітаньня зь міністрам замежных справаў Швэцыі Аннай Лінд. У цырымоніі ўдзельнічалі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, іншых краінаў, старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі і болей, як тысяча палітычных і грамадзкіх дзеячоў. На пахавальнай цырымоніі выступіў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Крыс Патэн: Не так шмат падзеяў могуць спыніць час. Адна з такіх – сьмерць Анны Лінд, жанчыны, якая любіла сьвет і якую сьвет любіў. У швэцкай сталіцы зробленыя ўзмоцненыя захады бясьпекі. Падазраваны ў забойстве Анны Лінд арыштаваны. Ён адмаўляе ўсе абвінавачаньні.