[ 17:18 ]  12 чалавек сталі ахвярамі ўрагану "Ізабэль"

ВАШЫНГТОН. Найменей 12 чалавек сталі ахвярамі ўрагану “Ізабэль” да таго, як ён пераўтварыўся ў трапічны шторм. Шторм пакінуў каля чатырох мільёнаў амэрыканцаў без электрычнасьці. Дзесяткі тысячаў людзей пакінулі дамы, ратуючыся ад стыхіі. Сёньня хуткасьць ветру панізілася да 105 кілямэтраў на гадзіну, аднак. ён, як і раней, нясе пагрозу. Узьнікла небясьпека паводкаў. У шасьці ўсходніх штатах ЗША і фэдэральнай акрузе Калюмбія абвешчанае надзвычайнае становішча. Дзяржаўныя ўстановы ў Вашынгтоне зачыненыя.